Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Надзейны банк. Найлепшы дэпазыт


Марынус ван Рэймэрсвале, «Мяняла і ягоная жонка» (1539)
Марынус ван Рэймэрсвале, «Мяняла і ягоная жонка» (1539)

Свае грошы я зняў ужо даўно. У сакавіку 2015-га закрыў валютны і рублёвы дэпазіты — сродкі з апошняга тут жа канвэртаваў у даляры. Страшна стала, што зараз усе хлынуць па свае кроўныя і ты апынесься сто трынаццатым у стомленай, знэрваванай чарзе да жаданага акенца... Страшна стала, бо амаль выпарыўся сумнеў у тым, што калі ўклады насельніцтва застануцца адзіным рэзэрвуарам, адкуль можна будзе зачарпнуць грошай на працяг эканамічнай агоніі, то...

Сёння хвалююся менш. Чытаю навіны, шукаю працу, мяняю раз на два дні бледна-зялёную «дзясятку» дый жыву сабе памалу. Раз-пораз тэлефаную на малую радзіму і ненавязьліва праводжу тлумачальную работу сярод блізкіх. А грошы, назьбіраныя за некалькі мінулых гадоў, цяпер у «Шафа Інвест Банку» — на валютным дэпазыце «Інфляцыя плюс плюс».

Ігар Канановіч


Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG