З новага году зьяўляюцца ўсё новыя прыкметы паглыбленьня сацыяльна-эканамічнага крызысу ў Беларусі. Што адбываецца на фінансавым рынку? Як крызыс ўплывае на дабрабыт насельніцтва? Чаму ўлада нічога не тлумачыць? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць фінансавы аналітык кампаніі «Альпары» Вадзім Іосуб і дырэктар дасьледчага цэнтру Інстытуту прадпрымальніцтва і мэнэджмэнту Аляксандар Чубрык. Вядзе перадачу Валер Карбалевіч.