Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вячаслава Сіўчыка завочна аштрафавалі на 6 мільёнаў 300 тысяч рублёў


Вячаслаў Сіўчык у Цэнтральным судзе Менску, фота 20 лістапада 2015 году
Вячаслаў Сіўчык у Цэнтральным судзе Менску, фота 20 лістапада 2015 году

Судзьдзя Цэнтральнага раённага суду Менску Міхаіл Хома прызнаў актывіста Вячаслава Сіўчыка вінаватым ва ўдзеле ў несанкцыянаваных пікетах, якія прайшлі ў Менску 10 і 11 кастрычніка мінулага году.

Вячаслаў Сіўчык у суд не прыйшоў, яго судзілі завочна. Абаронца Сіўчыка даводзіў, што акцыя 10 кастрычніка праводзілася ў межах перадвыбарчай кампаніі і таму не патрабавала дазволу на правядзеньне.

Што да акцыі 11 кастрычніка, паводле адваката, віна Сіўчыка не была даказаная. Сьведкі-амапаўцы казалі, што Сіўчык на акцыі 10 кастрычніка «стаяў перад плякатам «Байкот выбараў» і выкрыкваў лёзунг «Жыве Беларусь!»

У выніку суд прызнаў Вячаслава Сіўчыка вінаватым паводле абодвух эпізодаў і аштрафаваў на 30 базавых велічынь. Акцыя 10 красавіка праходзіла ў Менску спачатку на плошчы Свабоды, адкуль адбылося шэсьце да плошчы Якуба Коласу і сустрэча там выбарцаў. Раней за ўдзел ў гэтай акцыі былі пакараныя вялікімі грашовымі штрафамі апазыцыйныя палітыкі Мікалай Статкевіч, Ўладзімер Някляеў, іншыя актывісты. 11 кастрычніка пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Менску прайшла нешматлюдная акцыя пратэсту супроць фальшаваньня выбараў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG