Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Авіякампанія UTair запускае лоўкост-тарыфы з Масквы ў Менск — палёты ад 45 €


Як паведамляе сайт vandrouki.by, на маршруце Менск — Масква (Унукава) ўводзіцца тарыфная лінейка «лайт». Цяпер палёт у Маскву абыдзецца ад 45 эўра ў адзін бок.

Такім чынам, зь 1 сакавіка авіякампанія UTair дадае другі штодзённы рэйс у Менск і ўводзіць тарыфную лінейку «лайт» — палёты без рэгістравана багажу (толькі з ручной паклажай да 10 кіляграмаў), квіткі немагчыма вярнуць.

Дзякуючы ўвядзеньню дадзенага тарыфу, квіткі можна купіць усяго за 45 эўра ў адзін бок або за 90 эўра за палёт туды-назад. Звычайная цана на дадзеным маршруце пры палёце з багажом (у тым ліку ў UTair) — 60 і 120 эўра адпаведна.

На дадзены момант продаж квіткоў адкрыты на сакавік, квіткі ўжо можна купіць па прома-цэнах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG