Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Bloomberg залічыў Расею да 10 найгоршых эканомік свету


Расея ў антырэйтынгу Bloomberg займае чацьвёрты радок, сьледам за Вэнэсуэлай, Бразыліяй і Грэцыяй. Згодна з прагнозам агенцтва, ВУП РФ па выніках 2016 зьнізіцца на 0,5 адсоткаў.

У 2016 годзе краінай з найгоршымі паказьнікамі росту эканомікі стане Вэнэсуэла, за ёй ідуць Бразылія і Грэцыя. Расея займае ў гэтым антырэйтынгу чацьвёртую пазіцыю, на пятым месцы знаходзіцца Эквадор.

Пра гэта гаворыцца ў матэрыяле Bloomberg, апублікаваным у панядзелак, 11 студзеня. Згодна з прагнозам агенцтва, ва ўсіх вышэйпералічаных краінах чакаецца падзеньне ВУП. Нізкія паказьнікі росту ў 2016 годзе прадэманструюць Японія, Фінляндыя, Харватыя і Швэйцарыя.

Рэйтынг складзены на аснове праведзенага агенцтвам аналізу ў пэрыяд з кастрычніка да сьнежня 2015 году. Згодна з прагнозам, ВУП Расеі па выніках году зьнізіцца на 0,5 адсоткаў.

Міністэрства эканамічнага разьвіцьця РФ мяркуе, што пры кошце нафты 40 даляраў за барэль ВУП краіны ў 2016 годзе зьнізіцца на 1 працэнт. Згодна з прагнозам расейскага Цэнтрабанку, пры цане на нафту ў 35 даляраў ВУП ўпадзе на 2-3 працэнты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG