Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Руский с китайцем братья навек»


Дзьмітрый Налбандзян, «Сталін і Мао».
Дзьмітрый Налбандзян, «Сталін і Мао».

Яшчэ з расповедаў бацькі.

Час неўзабаве пасьля перамогі кітайскай рэвалюцыі. У групе савецкіх войскаў у Порт-Артуры прымаюць прэм’ера КНР Чжоў Эньлая. У СССР — адраджэньне «рускага духу»: Сувораў, Кутузаў, расейскі прыярытэт ва ўсім. Госьцю прапануюць паглядзець музэй абароны Порт-Артуру ў вайне 1905 году. Ён кажа: «А навошта мне глядзець, як два імпэрыялістычныя драпежнікі змагаліся на нашай зямлі?»

Упс! З аднаго боку, Чжоў выдаў жалезабэтоную марксісцка-ленінскую формулу. Зь іншага, у СССР тады прыйшлі зусім іншыя часы. А з трэцяга, усё ж другая асоба ў КНР, «руский с китайцем братья навек», так бы мовіць.

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG