Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кэмэран: выхад Брытаніі з Эўразьвязу ня будзе «правільным рашэньнем»


Брытанцы рыхтуюцца да рэфэрэндуму аб далейшым сяброўстве ў Эўразьвязе.

Брытанскі прэм’ер-міністар Дэйвід Кэмэран заявіў у інтэрвію Бі-бі-сі, што выхад са складу Эўразьвязу ня быў бы «правільным рашэньнем для Брытаніі». Кіраўнік ураду, які ўдзельнічаў у праграме шоў Эндру Мара, выказаў надзею, што ў лютым гэтага года на чарговым саміце ЭЗ ён зможа дамагчыся падпісаньня пагадненьня аб рэфармаваньні Эўразьвязу.

Правядзеньне рэфэрэндуму аб далейшым сяброўстве Вялікабрытаніі ў Эўрапейскім зьвязе заплянавана да канца 2017 года. Але, паводле Кэмэрана, ён можа быць уладкаваны ўжо ў новым годзе, калі пагадненьне аб рэформах ЭЗ будзе падпісана ў наступным месяцы.

Выступаючы ў тэлепраграме, кіраўнік брытанскага ўраду ўдакладніў, што калі намаганьні ўраду па прасоўваньні рэформаў апынуцца марнымі, а большасьць брытанцаў на рэфэрэндуме выступяць за выхад краіны з ЭЗ, то ён ня стане падаваць у адстаўку.

Прапановы брытанскага прэм’ера аб рэфармаваньні Эўразьвязу тычацца кіраваньня эканомікай, правілаў канкурэнцыі, забесьпячэньня сувэрэнітэту дзяржаваў і вырашэньня праблем міграцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG