Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік Эўрапарлямэнту абвінаваціў урад Польшчы ў «пуцінізацыі»


Марцін Шульц
Марцін Шульц

Варшава выбудоўвае сваю новую палітыку па расейскім узоры, заявіў старшыня Эўрапарлямэнту Марцін Шульц у інтэрвію Frankfurter Allgemeine Sonntagszeitung, перадае Deutsche Welle.

Палітыка новага ўраду Польшчы будуецца па расейскім узоры, лічыць старшыня Эўрапарлямэнту Марцін Шульц. У прыватнасьці, ён заявіў, што ўлады ў Варшаве «разглядаюць сваю перамогу на выбарах у якасці мандата на падпарадкаваньне дзяржаўнага дабрабыту волі сваёй партыі».

Па словах Шульца, тое, што адбываецца ў Польшчы — гэта «кіраваная дэмакратыя ў стылі Пуціна, небясьпечная пуцінізацыя эўрапейскай палітыкі». Цяпер увесь дэмакратычны палітычны спэктар «ад левых да правых мог бы дакладна заявіць, што падобная палітыка супярэчыць базавым эўрапейскім каштоўнасьцям», адзначыў Шульц, кажучы пра пленарнае пасяджэньне Эўрапарлямэнту па бягучай сытуацыі ў Польшчы, заплянаванае на 19 студзеня.

У сваю чаргу, паралелі паміж польскай і расейскай палітыкай таксама правяла былая камісар Эўразьвязу па пытаннях юстыцыі, фундамэнтальных правоў і грамадзянстве, а цяпер дэпутат Эўрапарламенту Вівіан Рэдынг.

«Атака на прававую дзяржаву заўсёды пачынаецца з атакі на канстытуцыйны суд, — заявіла Рэдынг. — Затым ідзе атака на СМІ: спачатку на грамадзкія, затым на прыватныя. Гэта лёгіка Пуціна, Орбана, Качыньскага».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG