Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля інтэрвію для Rolling Stone у Мэксыцы затрыманы самы вядомы наркарабарон


Хаакін Гусман, архіўнае фота
Хаакін Гусман, архіўнае фота

Праваахоўныя органы Мексыкі зноў затрымалі наркабарона Хаакіна Гусмана па мянушцы Карантышка — праз паўгады пасьля таго, як ён зьбег з турмы строгага рэжыму.

Гусмана арыштавалі ў выніку перастрэлкі ў прыбярэжным горадзе Лос-Мочыс у яго родным штаце Сіналоа на паўночным захадзе Мэксыкі, паведаміў прэзыдэнт краіны Энрыке Пенья-Ньета.

У апэрацыі па затрыманьні наркабарона ўдзельнічала паліцыя, армія й ваенна-марскія сілы, перадае ВВС

Хаакін Гусман Лоўэр узначальваў картэль «Сіналоа», які займаецца кантрабандай какаіну, гераіну і метамфетаміну ў ЗША. Улады Злучаных Штатаў раней абвесьцілі ўзнагароду ў 5 млн даляраў за інфармацыю пра месцазнаходжаньне наркабарона..

Гусман ужо некалькі разоў здзяйсьняў уцёкі. У апошні раз яго арыштоўвалі ў 2014 годзе, а ў ліпені 2015-га ён зьбег з турмы Альтыплана па падземным тунэлі даўжынёй больш за кілямэтар.

Нягледзячы на тое, што Гусман — лідэр аднаго з найбольш уплывовых і жорсткіх наркакартэляў, некаторыя жыхары Сіналоа лічаць яго сучасным Робін Гудам, які можа забясьпечыць насельніцтву большую бясьпеку, чым дзяржава.

Пасьля яго ўцёкаў у мясцовых крамах пачалі прадавацца сувэніры — напрыклад, бэйсболкі з надпісам «El Chapo» («Карантышка»).

На наступны дзень пасьля затрыманьня Гусмана стала вядома, што сьлед на яго вывеў амэрыканскі актор Шон Пэн. Ён сустракаўся зь мэксыканцам за два месяцы да арышту, каб узяць інтэрвью для часопіса Rolling Stone.

У апублікаваным у часопісе артыкуле актор распавядае пра тое, што яны абмяркоўвалі з кіраўніком наркакартэля розныя тэмы: ад наркагандлю да сытуацыі на Блізкім Усходзе.

Раней ужо зьяўляліся паведамленьні пра тое, што Гусман прапаноўваў кінакампаніям Галівуду зьняць пра яго біяграфічны фільм.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG