Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кругласутачная вахта «Нямцоў мост»


Пост "Нямцоў мост"
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:04:41 0:00
Наўпроставы лінк

Пост "Нямцоў мост". Відэа Муміна Шакірава.

Грамадзкія актывісты працягваюць кругласутачнае дзяжурства на месцы забойства Барыса Нямцова.

Ідэя дзяжурыць на Вялікім Маскварэцкім мосьце ўзьнікла пасьля разгрому «народнага мэмарыялу», які паўстаў у красавіку 2015 году на месцы забойства апазыцыйнага палітыка. Пазьней мэмарыял неаднаразова бываў мішэньню нападаў, але яго кожны раз аднаўлялі. У шэрагу выпадкаў адказнасьць за яго ліквідацыю бралі на сябе актывісты радыкальных нацыяналістычных груповак. Кветкі і сьвечкі зь месца забойства Нямцова рэгулярна вывозіць і камунальная служба «Гормост».

У будныя дні на Вялікім Маскварэцкім мосьце заступаюць на вахту людзі зь нефармальнай групы «Манежная плошча», а ў выходныя дні іх замяняюць сябры руху «Салідарнасьць».

Прадпрыемства камунальнай гаспадаркі «Гормост» практычна кожны дзень праводзіць ачыстку моста, пры першай магчымасьці руйнуючы народны мэмарыял. Пра гэта кажуць грамадзянскія актывісты, якія амаль дзесяць месяцаў даглядаюць за мэмарыялам. Кожны дзень у 23 гадзіны 31 хвіліну дзяжурныя на мосьце абвяшчаюць хвіліну маўчаньня памяці Барыса Нямцова.

Грамадзянскія актывісты сабралі некалькі тысяч подпісаў, каб увекавечыць памяць апазыцыянэра, аднак у Маскоўскай гарадзкой думе гэтую прапанову палічылі правакацыйнай, заявіўшы, што ў сталіцы няма традыцыі ставіць помнікі на месцах забойстваў палітыкаў.

Барыса Нямцова застрэлілі ў цэнтры Масквы позна увечары 27 лютага 2015 года. Па справе аб забойстве арыштаваныя пяць чалавек: меркаваныя выканаўцы злачынства Заур Дадаеў і Анзор Губашоў, а таксама трое іх верагодных саўдзельнікаў. Яшчэ адзін падазраваны ў датычнасьці да забойства — Руслан Герамееў — абвешчаны ў вышук.

Арганізатарам і заказчыкам забойства Барыса Нямцова Сьледчы камітэт Расеі назваў байца батальёну «Поўнач» МУС Чачні Руслана Мухудзінава, былога кіроўцу Руслана Герамеева. 18 лістапада Басманны суд Масквы завочна арыштаваў Мухудзінава па абвінавачаньні ў забойстве і незаконным абароце зброяй. Ён абвешчаны ў фэдэральны і ў міжнародны вышук.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG