Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапейскі суд па правах чалавека абавязаў Расею выплаціць апазыцыянэру 25 тысяч эўра


Эўрапейскі суд па правах чалавека абавязаў Расею выплаціць 25 тысяч эўра ў якасьці кампэнсацыі апазыцыянэру Яўгену Фрумкіну. Суд прызнаў, што расейскія ўлады парушылі яго правы пры затрыманьні падчас беспарадкаў на Балотнай плошчы 6 траўня 2012 года, а таксама падчас суду над ім.

Фрумкін быў затрыманы на Балотнай плошчы і асуджаны да 15 сутак адміністрацыйнага арышту за непадпарадкаваньне паліцыі. Прычым суд адмовіўся высьветліць усе абставіны яго затрыманьня і дапытаць сьведак.

Апазыцыянэр безвынікова спрабаваў абскардзіць рашэньне аб арышце ў вышэйшых інстанцыях, і пры канцы 2012 года падаў скаргу ў Эўрапейскі суд па правах чалавека. Аналягічныя скаргі ў Страсбурскі суд падалі яшчэ сем заяўнікаў, у тым ліку расейскі апазыцыйны палітык Аляксей Навальны, які таксама быў затрыманы на плошчы.

6 траўня 2012 году ўзгодненая з уладамі акцыя апазыцыі «Марш мільёнаў» завяршылася, на думку ўладаў, масавымі беспарадкамі.

Апазыцыянэры настойвалі, што беспарадкі былі справакаваныя ўладамі. Расейскі ўрад у сваіх адказах на запыты ЭСПЧ сьцьвярджаў, што сутыкненьні з паліцыяй пачаліся па віне саміх апазыцыянэраў. Да адказнасьці па так званай «балотнай справе» прыцягнутыя 34 чалавекі. Праваабаронцы лічаць іх палітвязьнямі, а саму «Балотную справу» — палітычна матываванай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG