Дробныя гандляры – маяк эканамічнай свабоды ці рэлікт эпохі чаўнакоў?
Чаму Лукашэнка паабяцаў «дробным» прадпрымальнікам канец «мядовых гадоў»? Чаму супраць новых умоваў дробнага гандлю ў Эўразійскім саюзе не пратэстуюць расейскія гандляры? Ці выжыве беларускі дробны гандаль у новых умовах? Гэтыя пытаньні ў Праскім акцэнце абмяркоўваюць эканамісты Сяргей Балыкін і Аляксандар Сінкевіч і палітычны аглядальнік Радыё Свабода Валер Карбалевіч.