Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Bloomberg прадракае значнае падаражаньне даляра ў 2016 годзе


Экспэрты, апытаныя агентвам Bloomberg, прадракаюць значнае падаражаньне даляра ў надышоўшым 2016 годзе. Агенцтва адзначае, што даляр умацоўваецца супраць іншых усясьветных валют ўжо 3 гады, аднак цяперашні рост можа стаць «гістарычным».

Паводле прагнозу Bloomberg, так званае «валютнае ралі даляра», тое, што адбываецца падчас другога тэрміну Барака Абамы, стане трэцім шматгадовым пэрыядам росту з часоў Рональда Рэйгана і Біла Клінтана. Абодва папярэдніх яралі, з якімі параўноўваюць цяперашні пэрыяд моцнага даляра, працягваліся мінімум па 5 гадоў, так што ёсьць высокая верагоднасьць таго, што даляр працягне ўмацоўвацца. Прагноз апытаных Bloomberg аналітыкаў дазваляе зрабіць выснову, што даляр можа ўмацавацца супраць сямі з дзесяці валют разьвітых краін. Амэрыканская валюта істотна падаражэе да ўсіх асноўных канкурэнтаў за выключэньнем канадзкага даляра, брытанскага фунта стэрлінгаў і нарвэскай кроны.

Пры Рэйгане даляр умацоўваўся 6 гадоў запар, а пры Клінтане — 5 гадоў. Цяперашні пэрыяд росту пачаўся ў 2013 годзе, пасьля таго, як Фэдэральная рэзэрвовая сыстэма ЗША пачала згортваць надзвычайныя захады па стымуляваньні эканомікі. Таму упэўненасьць экспэртаў у маючым адбыцца росьце амэрыканскай валюты вельмі высокая.

Беларускі рубель завершыў 2015 год на адзнацы 18 569 рублёў за 1 даляр. Год таму, 1 студзеня 2015 года даляр каштаваў 11 900, 1 студзеня 2014 года — 9 520, а 5 гадоў таму, 1 студзеня 2011 года — роўна 3 000 рублёў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG