Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін прыпыніў дамову аб свабодным гандлі з Украінай


Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін аформіў прыпыненьне з 1 студзеня 2016 году дамовы аб зоне свабоднага гандлю з Украінай, зрабіўшы выключэньне для экспартнай пошліны на газ.

Адпаведныя закон і ўказ апублікаваныя сёньня на афіцыйным інтэрнэт-партале прававой інфармацыі прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі. Ва ўказе, які робіць выключэньне, гаворыцца, што гаворка ідзе пра «экспарт прыроднага газу ў газападобным стане».

Як паведамлялася, у мінулую пятніцу Савет Фэдэрацыі ўхваліў закон аб прыпыненьні з 1 студзень 2016 года дзеяньня дамовы аб ЗСГ з Украінай.

Кабінэт міністраў Украіны ў сераду зацьвердзіў пералік забароненых для ўвозу ў краіну расійскіх тавараў. Пра гэта журналістам сказала намесьнік міністра эканамічнага разьвіцьця і гандлю — гандлёвы прадстаўнік Натальля Мікольская. Яна дадала, што ў тэксьце пастановы прапісана, што адпаведныя санкцыі будуць уведзеныя ў выпадку прыняцьця абмежаваньняў з расейскага боку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG