Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яцанюк пра эканоміку, Расею і энэргетычную незалежнасьць: Гісторыя будзе судом для ўсіх нас


Арсені Яцанюк
Арсені Яцанюк

Прэм’ер-міністар Украіны Арсені Яцанюк правёў 29 студзеня прэсавую канфэрэнцыю па выніках году, на якой, у прыватнасьці, заявіў: «Вось мая парада, як вырашыць бягучую жорсткую эканамічную сытуацыю: сьціснуць зубы ( гэта, перш за ўсё, адносіцца да палітыкаў) і рабіць сваю працу. Гісторыя будзе судом для ўсіх нас».

Кіраўнік украінскага ўраду таксама выказаўся па асноўных тэмах эканамічнай і палітычнай дзейнасьці ўраду.

Тэрытарыяльная цэласнасьць

Наша нацыянальная мэта — аднаўленьне тэрытарыяльнай цэласнасьці і сувэрэнітэту Ўкраіны, што азначае вяртаньне Данецку, Луганску і Аўтаномнай Рэспублікі Крым пад поўнае кіраваньне ўкраінскага ўраду.

Эканамічныя вынікі году і прагноз на 2016 год

У трэцім квартале 2015 году адбыўся невялікі рост ўкраінскай эканомікі на ўзроўні 0,5% ВУП. Мы лічым, што дзякуючы нашаму пляну рэформаў і ўсіх неабходных дзеяньняў, накіраваных на стабілізацыю эканамічнай сытуацыі, 2016 год стане годам паступовага эканамічнага росту. Наш прагноз росту ВУП на наступны год — 2%.

Судовыя пазовы супраць Расеі

Украінскі ўрад распачаў шэраг судовых пазоваў супраць Расейскай Фэдэрацыі. Пакуль ёсьць чатыры судовыя справы, пададзеных супраць Расейскай Фэдэрацыі ў сувязі з незаконнай анэксіяй Крыму. Яны пададзеныя ў Эўрапейскі суд па правах чалавека. Акрамя таго, юрыдычныя прэтэнзіі былі пададзеныя ў міжнародны суд ААН, каб прыцягнуць Расею да адказнасьці за парушэньне міжнароднай канвэнцыі аб барацьбе з тэрарызмам.

Доўг Украіны Расеі па «крэдыце Януковіча»

Мы цалкам падрыхтаваныя, каб весьці юрыдычную вайну з Расейскай Фэдэрацыяй у дачыненьні да трох мільярдаў даляраў. Ёсьць рэсурсы, якія выдзяляюцца ва ўкраінскім нацыянальным бюджэце, каб пакрыць выдаткі на юрыдычных кансультантаў.

Энэргетычная незалежнасьць

Нашая мэта палягае ў дасягненьні энэргетычнай незалежнасьці Ўкраіны на працягу дзесяці гадоў. Я лічу, што наша новая тарыфная палітыка дасьць магчымасьць Украіне ня толькі спыніць імпарт газу, але і стаць гульцом на рынку прыроднага газу ў якасьці экспартэра на працягу дзесяцігодзьдзя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG