Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі віцэ-прэм’ер стрэліў сабе ў нагу


Дзьмітры Рагозін у ціры.
Дзьмітры Рагозін у ціры.

Віцэ-прэм’ер Дзьмітры Рагозін падчас трэніровачнай стральбы ў ціры выпадкова параніў сябе ў нагу. Пра гэта паведамляе «Інтэрфаксу» са спасылкай на неназваную крыніцу.

Адказваючы на пытаньне, чаму Рагозін не прысутнічаў на апошняй сустрэчы прэзыдэнта з членамі ўраду на мінулым тыдні і на выніковым пасяджэньні кабінэту міністраў у панядзелак, суразмоўца агенцтва растлумачыў, што гэта зьвязана зь няшчасным выпадкам, які адбыўся падчас трэніровачнай стральбы ў ціры.

«Дзмітрый Алегавіч выпадкова параніў сябе ў нагу і знаходзіцца ў адной з маскоўскіх бальніц», — сказала крыніца, адзначыўшы, што стан здароўя віцэ-прэм’ера трывогі не выклікае, але ён пакуль знаходзіцца на лячэньні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG