Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цiшыня


Артур Стракан, «Сцэна каля вясковай хаты»
Артур Стракан, «Сцэна каля вясковай хаты»

Мы з жонкай зь дзяцiнства жывем у тлумных месцах. Усюды за вакном нешта грукоча. У маiм Краснапольлi я жыў на вулiцы, па якой з раньняй ранiцы пачыналі рухацца малочнікі на машынах і калёсах, везучы малако на малочны завод. А ў Бабруйску, дзе нарадзiлася жонка, iх хата была ля чыгункi, i цягнiкi гудзелi i скрыгаталi, робячы паварот да станцыi. У Нью-Ёрку мы жывем у будынку, мiма вокан якога пралятае цягнік мэтро, выскачыўшы на паверхню гораду. Грукат яго колаў не спыняется нi на хвiлiнку. Але, як гэта ні дзiўна, мы звыклiся. Мы ня чуем грукату. Мы чуем вясковую цiшыню.

Марат Баскiн

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG