Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 29 сьнежня: дзень памяці Дуніна-Марцінкевіча, аўтограф-сэсія Андрэя Адамовіча


Андрэй Адамовіч
Андрэй Адамовіч

Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі

Афіша:

Менск — з нагоды выхаду новай аповесьці Андрэя Адамовіча «Таўсьціла і Лешч» у кнігарні «логвінаЎ» адбудзецца аўтограф-сэсія. Пачатак: 19.00
Адрас: г. Мінск, пр. Незалежнасці, 37а

У гісторыі:

1845 — Тэхас стаў 28-м штатам ЗША.
1941 — на тэрыторыю акупаванай Чэхаславаччыны была скінутая група парашутыстаў, якія на загад эміграцыйнага чэхаславацкага ўраду ў траўні 1942 году правялі пасьпяховы замах на намесьніка пратэктара Багеміі і Маравіі Райнгарда Гайдрыха.
1958 — з Крымінальнага кодэксу СССР выдалілі паняцьце «вораг народу».
1989 — Вацлаў Гавэл стаў прэзыдэнтам Чэхаславаччыны.
1996 — у Гватэмале прымірэньнем бакоў скончылася грамадзянская вайна, што доўжылася 36 гадоў.
У гэты дзень нарадзіліся:
1709 — Лізавета, расейская імпэратрыца.
1842 — беларускі лекар і вучоны Восіп Лунц. Доктар мэдыцыны Лунц зрабіў шмат у справе барацьбы з сухотамі ў Беларусі ў тыя часы, калі гэтая хвароба была ў нас сапраўдным бедзтвам.
1863 — Міхал Дзявочка, беларускі спартовец-раварыст. Перамагаў у гонках Масква — Ніжні Ноўгарад і Пецярбург — Масква. У гонках на трэку ў 1894 годзе стаў чэмпіёнам Расеі, у 1896-м — чэмпіёнам Англіі.
1915 — Чарлз Леанард Гарнэс, амэрыканскі пісьменьнік-фантаст.
1938 — Джон Войт, амэрыканскі актор, ляўрэат прэміі «Оскар» 1978 году.
1957 — Зьміцер Колас, папулярызатар сусьветнай інтэлектуальнай спадчыны па-беларуску, перакладчык і выдавец.

У гэты дзень памерлі:

1884 — Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, беларускі паэт і драматург.
1924 — Карл Фрыдрых Георг Шпітэлер, швэйцарскі пісьменьнік, раманіст, эсэіст, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1919 году.
1926 — Райнэр Марыя Рыльке — аўстрыйскі паэт.
1986 — Андрэй Таркоўскі, расейскі кінарэжысёр, сцэнарыст.

Цытата:

Выратаваньне гэтага чалавечага сьвету ляжыць нідзе інакш, як у чалавечым сэрцы, у здольнасьці чалавека разважаць, у чалавечай пакоры і ў чалавечым пачуцьці адказнасьці.

Вацлаў Гавэл

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG