Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паэта ня трэба


З расповеду бацькі, які пасьля вайны служыў у Кітаі і чуў там ад дасьведчаных людзей розныя байкі пра савецкую палітыку ў рэгіёне.

Калі СССР заняў Паўночную Карэю, узьнікла пытаньне, каго там паставіць старшым. Разглядаліся кандыдатуры двух карэйцаў, афіцэраў СА, камуністаў: Кім Ір Сэна, які тады быў плуг плугам, і Тэ Гі Чэна, карэйскага паэта, такога рэвалюцыйнага песьняра. Яго нават Ахматава перакладала.

Дакладваюць Сталіну аб’ектыўкі. Як дайшло да паэтычных заняткаў аднаго з кандыдатаў, правадыр адразу ж сказаў: «Паэта ня трэба».

Тэ Гі Чэн у 1951 годзе загінуў у карэйскую вайну пад амэрыканскім бамбаваньнем, КНДР кіруе ўжо ўнук Кім Ір Сэна.

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG