Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кэры: ЗША і Расея гатовыя разам змагацца з Ісламскай дзяржавай


Уладзімір Пуцін вітае намесьніцу Дзяржсакратара ЗША Вікторыю Нуланд перад пачаткам перамоваў у Крамлі
Уладзімір Пуцін вітае намесьніцу Дзяржсакратара ЗША Вікторыю Нуланд перад пачаткам перамоваў у Крамлі

У Крамлі завяршылася сустрэча прэзыдэнта Расеі Уладзіміра Пуціна зь дзяржсакратаром ЗША Джонам Кэры. Перамовы працягваліся каля трох з паловай гадзін.

Выступаючы на прэс-канфэрэнцыі па выніках перамоваў у Крамлі, дзяржсакратар ЗША Джон Кэры зноў пацьвердзіў пазыцыю Вашынгтона, што прэзыдэнту Сірыі Башару Асаду няма месца ў будучыні Сырыі. Ён падкрэсьліў, што ЗША і Расея гатовыя разам змагацца з Ісламскай дзяржавай

Кэры адзначыў, што зьняцьце санкцый з Расеі можа адбыцца пасьля выкананьня менскіх пагадненьняў па Ўкраіне. Разам з тым, Кэры ўдакладніў, што ЗША не вядуць палітыку, накіраваную на ізаляцыю Расеі.

Раней дзяржсакратар ЗША сустрэўся з кіраўніком Маскоўскай Хэльсынкскай групы Людмілай Аляксеевай і пашпацыраваў па Арбаце.

Кэры: Прэзыдэнту Сірыі Башару Асаду няма месца ў будучыні Сырыі.

Як паведаміла карэспандэнту Радыё Свабода Людміла Аляксеева, на сустрэчу ў рэзыдэнцыі амбасадара ЗША ў Маскве яна была запрошаная адна і сустрэча працягвалася 40-45 хвілін. Кіраўнік МХГ сказала, што на сустрэчы з Кэры яна паўтарыла сваю крытычную пазыцыю наконт закону аб замежных агентах. Па водле Аляксеевай, таксама няма нічога добрага ў тым, што Расея і ЗША ў нацягнутых адносінах.

Раней Кэры правёў перамовы зь міністрам замежных спраў Расеі Сяргеем Лаўровым, якія былі прысьвечаны ўрэгуляваньню становішча ў Сырыі і ва Ўкраіне. Перад пачаткам перамоваў дзяржаўны сакратар ЗША заявіў, што Расея і Злучаныя Штаты згодныя ў ацэнцы тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава», якая, па словах Кэры, зьяўляецца пагрозай для ўсіх, для кожнай краіны, і што ніякіх перамоваў зь імі быць ня можа .


— Гэта горшыя з тэрарыстаў, — заявіў Кэры. — Яны напалі на культуру і гісторыю, на ўсё прыстойнае, і яны не пакідаюць выбару для цывілізаваных краін: стаяць разам, і змагацца, каб зьнішчыць іх.

Кэры прывёў словы прэзыдэнта ЗША Барака Абамы аб тым, што «нічога ня будзе радаваць нас больш, чым ўрэгуляваньне рознагалосьсяў па Ўкраіне і паляпшэньне адносін у галіне эканомікі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG