Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія дальнабойшчыкі дамагліся зьніжэньня штрафаў у 90 разоў


Расейскі прэзыдэнт Уладзімір Пуцін падпісаў закон, паводле якога штрафы за неаплачаны праезд па фэдэральных трасах зьніжаюцца у 90 разоў — з 450 тысяч рублёў да 5 тысяч. Закон апублікаваны на партале прававой інфармацыі і пачаў дзейнічаць.

Такім чынам кіроўцам фураў прыйдзецца плаціць штрафы толькі ў тым выпадку, калі ўладальнік грузавіка знаходзіцца за мяжой. Штрафы за паўторнае парушэньне закону былі зьніжаны з мільёна да 10 тысяч рублёў. У выпадку, калі парушэньні былі дапушчаныя некалькі разоў за адзін дзень, уласьнік прыцягваецца да адказнасьці толькі за першае парушэньне.

Збор за праезд велікагрузных аўтамабіляў вагой больш за 12 тон па фэдэральных трасах дзейнічае ў Расеі з 15 лістапада 2015 году. Ён спаганяецца праз сыстэму «Платон». Гэтыя новаўвядзеньні выклікалі незадаволенасьць дальнабойшчыкаў, якія адказалі акцыямі пратэсту па ўсёй Расеі. Кіроўцы таксама абураныя тым, што зборам грошай займаецца прыватная кампанія, саўладальнікам якой зьяўляецца Ігар Ратэнберг — сын Аркадзя Ратэнберга, буйнога прадпрымальніка з блізкага кола прэзыдэнта Пуціна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG