Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У расейскі Дзень Канстытуцыі ў Маскве затрыманыя дзясяткі актывістаў


Маскоўскія ўлады не далі дазволу на правядзеньне апазыцыйнай акцыі 12 снежня, але некаторыя актывісты вырашылі выйсьці на адзіночныя пікеты.

У цэнтры Масквы затрыманыя прынамсі 33 чалавекі. Сярод затрыманых — прэзыдэнт Фонду прыкладных палітычных дасьледаваньняў «Індэм», прафэсар Георгій Сатараў, лідэр партыі «Яблоко» Сяргей Мітрохін, член кіраўніцтва партыі Антон Антонаў-Аўсеенка.

Раней маскоўскія ўлады не далі дазволу на правядзеньне 12 сьнежня апазыцыйнага «Маршу пераменаў», але арганізатары заявілі, што ў атрыманым ад мэрыі пісьмовым адказе няма фармулёвак прамой адмовы.

12 сьнежня 1993 году была прынятая Канстытуцыя Расейскай Фэдэрацыі. Гэты дзень раней лічыўся ў Расеі дзяржаўным сьвятам, але з 2004 года гэта проста памятная дата.

31-ы артыкул Канстытуцыі гарантуе грамадзянам Расеі права на мірныя сходы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG