Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жанчыны ў Савудаўскай Арабіі ўпершыню прымаюць удзел у выбарах


Адна з кандыдатак-жанчын на выбары ў гарадзкую раду ў горадзе Эд-Дзір'ія, заходнім прыгарадзе Эр-Рыяда. 29 лістапада 2015 году
Адна з кандыдатак-жанчын на выбары ў гарадзкую раду ў горадзе Эд-Дзір'ія, заходнім прыгарадзе Эр-Рыяда. 29 лістапада 2015 году

У Савудаўскай Арабіі ў суботу праходзяць муніцыпальныя выбары, у якіх упершыню ў гісторыі краіны могуць удзельнічаць жанчыны.

Таксама жанчынам дазволілі вылучацца ў якасьці кандыдатаў, перадае BBC. Пры гэтым Савудаўская Арабія застаецца адзінай краінай, дзе жанчынам забаронена кіраваць аўтамабілем.

На гэтых выбарах кандыдаткі-жанчыны склалі 13,5% (іх 978 сярод 6916 кандыдатаў).

Праз строгія правілы сэгрэгацыі палоў, балятуючыся ў кандыдаты, жанчыны маглі выступаць альбо за перагародкай, альбо іх павінны былі прадстаўляць мужчыны.

Каля 130 тысяч жанчын зьбіраюцца прыйсьці на выбарчыя ўчасткі, у той час як сярод мужчын для ўдзелу ў галасаваньні зарэгістраваліся 1,35 мільёна чалавек.

Самі па сабе выбары ў Савудаўскай Арабіі — рэдкая падзея. Цяперашнія — трэція ў гісторыі каралеўства. З 1965-га па 2005 гады выбары ў краіне ўвогуле не праводзіліся.

Дазволіць жанчынам удзельнічаць у выбарах рашыў кароль Абдала ў 2011 годзе (ён памёр у студзені 2015 году — РС).

Абвяшчаючы аб рэформах, ён заявіў, што жанчыны ў Савудаўскай Арабіі прадэманстравалі, што могуць выказваць верныя меркаваньні й парады. У 2013 годзе ён прызначыў 30 жанчын у кансультатыўную асамблею Мэджліс аш-Шура. Іншым дэкрэтам было ўстаноўлена, што жанчыны з гэтага часу павінны складаць прынамсі адну пятую частку рады з 150 чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG