Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ня ўсе ў Расеі любяць Беларусь


70% апытаных упэўненыя, што Расеі варта наладзіць адносіны з Украінай. Больш за 80% рэспандэнтаў заявілі аб добрым стаўленьні да Беларусі.

Тры чвэрці расейцаў лічаць, што Расеі трэба наладжваць адносіны з ЗША і іншымі краінамі Захаду. 16% прытрымліваюцца супрацьлеглага меркаваньня.

Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на дадзеныя апытаньня «Лявада-цэнтра», праведзенага 20-23 лістапада.

Як высьветлілі сацыёлягі, у тым, што Расеі варта заняцца наладжваньнем адносін з Украінай, упэўненыя 70% рэспандэнтаў. Кожны пяты ня бачыць у гэтым неабходнасьці.

На думку паловы рэспандэнтаў, Расея цяпер знаходзіцца ў міжнароднай ізаляцыі. Пры гэтым, паводле сацыёлягаў, дзьве траціны расейцаў лічаць, што ўлады краіны павінны працягваць сваю палітыку, нягледзячы на заходнія санкцыі. 26% апытаных прапануюць шукаць кампраміс і ісьці на саступкі, каб сысьці з-пад санкцый.

У ходзе апытаньня сацыёлягі таксама пацікавіліся стаўленьнем да асобных краін. Так, высьветлілася, што да ЗША дрэнна ставяцца 70% рэспандэнтаў, дрэннае стаўленьне да краін ЭЗ выказалі 60% апытаных, да Ўкраіны — 63%.

У той жа час больш за 80% рэспандэнтаў заявілі аб добрым стаўленьні да Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG