Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НАТО зьбіраецца ўмацоўваць турэцкую мяжу


Генэральны сакратар НАТО Енс Столтэнбэрг
Генэральны сакратар НАТО Енс Столтэнбэрг

Міністры замежных спраў краінаў НАТО вывучаюць магчымасьці ўзмацненьня мераў бясьпекі на турэцкіх межах, праз тыдзень пасьля таго, як Анкара зьбіла расейскі зьнішчальнік ля мяжы з Сырыяй.

Пра гэта паведамляе «Голас Амэрыкі».

Афіцыйныя асобы, якія працуюць на сустрэчы міністраў замежных спраў у Брусэлі, паведамілі ў аўторак, што дадатковыя меры могуць уключаць накіраваньне дадатковых караблёў ў Міжземнае мора, разьмяшчэньне дадатковых самалётаў альянсу на авіябазе Інджырлік у Турэччыне і ўмацаваньне сыстэмаў супрацьракетнай абароны.

Міністры ахарактарызавалі сытуацыю на мяжы Турэччыны з Сырыяй і Іракам як «вельмі нестабільную», заявіўшы, што яны «па-ранейшаму поўняцца рашучасьцю ... працягнуць распрацоўку ў НАТО дадатковых мераў бясьпекі» і што сябры альянсу «прапрацоўваюць магчымасьці свайго ўнёску ў іншых магчымых формах».

Генэральны сакратар НАТО Енс Столтэнбэрг заявіў, што сябры альянсу ў бліжэйшыя некалькі тыдняў павінны ўзгадніць канкрэтныя меры па падтрымцы Турэччыны.

Міністар замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус заявіў, што «любыя просьбы Турэччыны павінны быць разгледжаныя».

«З якога б боку ні паступіла пагроза, наш абавязак — разглядаць яе сумесна і салідарна», — сказаў ён.

Чальцы НАТО асьцерагаюцца канфрантацыі пасьля таго, як Масква пачала наносіць паветраныя ўдары па баевіках у Сырыі ў верасьні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG