Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эрдаган: Турэччына будзе дзейнічаць «цярпліва і не эмацыйна»


Рэджэп Эрдаган
Рэджэп Эрдаган

Эрдаган адхіліў як «непрымальнае і амаральнае» сьцьвярджэньне Пуціна пра тое, што Турэччына купляе нафту ў тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава», і запатрабаваў паказаць дакумэнты, якія пацьвярджаюць абвінавачваньні.

Прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Эрдаган заявіў у панядзелак, што яго ўрад будзе дзейнічаць «цярпліва і не эмацыйна», перш чым прымаць якія-небудзь меры ў адказ на рашэньне Расеі ўвесьці санкцыі супраць яго краіны:

«Давайце дзейнічаць цярпліва і не эмацыйна», — сказаў Эрдаган журналістам, калі яго спыталі, ці будзе Турэччына даваць адпор і ўводзіць свае санкцыі. Эрдаган выступіў у жывым эфіры тэлеканалу CNN Turk, які вёў трансьляцыю з кулюараў саміту па зьменах клімату ў Парыжы, дзе так і не ўдалося дамовіцца аб сустрэчы Эрдагана і прэзыдэнта Расеі Пуціна.

Масква заявіла раней, што ўводзіць забарону на імпарт сельскагаспадарчай прадукцыі з Турэччыны. Турэччына імкнецца забясьпечыць захаваньне сувязяў з Расеяй, яе асноўным пастаўшчыком энэргіі, і дамагчыся таго, каб яны не разарваліся цалкам. Пра гэта заявіў Эрдаган, назваўшы Маскву «стратэгічным партнэрам».

Адказваючы на пытаньне, ці будзе ён працягваць настойваць на сустрэчы з Пуціным, Эрдаган сказаў: «Нават калі застанецца захоўвацца кавалачак ніткі, мы ня хочам поўнага спыненьня сувязяў. Як Расея будзе дзейнічаць, я не магу ведаць».

Турэцкія афіцыйныя асобы заявілі, што расейскі самалёт Су-24 парушыў паветраную прастору краіны і перад тым неаднаразова папярэджваўся аб парушэньні. Масква настойвае на тым, што самалёт знаходзіўся ў паветранай прасторы над Сырыяй, дзе Расея праводзіць паветраную кампанію па падтрымцы прэзыдэнта Башара Асада.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG