Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін узнагародзіў лётчыкаў зьбітага Су-24


Прэзыдэнт Расеі Уладзімер Пуцін уганараваў вышэйшай узнагародай РФ — званьнем «Герой Расеі» Алега Пяшкова — ваеннага лётчіка, які загінуў 24 лістапада пасьля таго, як кіраваны ім самалёт Су-24 быў зьбіты турэцкімі зьнішчальнікамі.

Паведамляецца, што Пяшкоў быў забіты пасьля катапультаваньня.
Мэдалём «За мужнасьць» прэзыдэнт Расеі ўзнагародзіў пасьмяротна Аляксандра Пазыніча — марскога пехацінца, які загінуў падчас пошукавай апэрацыі і ратаваньня экіпажу Су-24. Таксама мэдаль «За мужнасьць» атрымаў штурман самалёта Су-25 Канстанцін Мурахцін, Мурахцін быў выратаваны пасьля катапультаваньня сырыйскімі і расейскімі вайскоўцамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG