Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна: за дзеяньні сэпаратыстаў адказваюць два расейскія генэралы


АБСЭ заяўляе, што сытуацыя на ўсходзе Ўкраіны застаецца непрадказальнай.

Галоўнае ўпраўленьне выведкі Мінабароны Ўкраіны лічыць, што куратарамі баявых дзеяньняў з боку сэпаратыстаў у Данбасе зьяўляюцца намесьнік начальніка Генштаба Ўзброеных сіл Расеі генерал-палкоўнік Сяргей Істракаў і начальнік штаба Цэнтра тэрытарыяльных войскаў Паўднёвай ваеннай акругі генэрал-лейтэнант Міхаіл Цеплінскі. Адпаведнае паведамленьне апублікавана на сайце ведамства.

Па дадзеных ўкраінскай выведкі, абодва генэралы былі прызначаныя адказнымі за вядзеньне баявых дзеяньняў на ўсходзе Ўкраіны ў пачатку 2015 года.

Раней у чацьвер прадстаўнік маніторынгавай місіі АБСЭ Аляксандр Хуг заявіў, што сытуацыя ў Данбасе застаецца непрадказальнай. Паводле яго, за апошні тыдзень назіральнікі некалькі разоў фіксавалі парушэньне рэжыму спыненьня агню з абодвух бакоў канфлікту. Ён адзначыў, што агонь вядзецца з буйнакаліберных кулямётаў, і процітанкавых установак, мінамётаў і цяжкай артылерыі. «Гэта ілюструюць ня толькі тое, наколькі хісткім зьяўляецца перамір’е, але і таксама якой непрадказальнай ў цэлым застаецца сытуацыя», — заявіў Хуг.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG