Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цэнзура на выставе «Пагоні». Загадалі зьняць карціны Аляксея Марачкіна і Алеся Пушкіна

абноўлена

«Двубой, альбо супраціў дзьвюхгаловаму мутанту»

У Палацы мастацтваў у Менску адкрылася выстава «Пагоня», прысьвечаная 25-годзьдзю мастацкай суполкі «Пагоня».

24 лістапада днём, калі экспазыцыя была цалкам гатовая, карціны разьвешаныя, патэлефанавалі зь Міністэрства культуры і загадалі зьняць дзьве працы Аляксея Марачкіна. Гэта «Двубой, альбо супраціў дзьвюхгаловаму мутанту» і «Маці Божая Нябеснай сотні».

Спадар Марачкін апавёў карэспандэнту Свабоды, што карціну «Маці Божая Нябеснай сотні» ўдалося адстаяць. Мастак спаслаўся на афіцыйную пазыцыю Беларусі ў дачыненьні да Ўкраіны. А вось «Двубой» давялося зьняць, бо тады пад пагрозай была сама выстава.

Аляксей Марачкін — адзін з заснавальнікаў «Пагоні» і неадменны арганізатар выстаў творчай суполкі.

Таксама з выставы зьнялі карціну Алеся Пушкіна «Памяці беларусаў, загінулых за Украіну».

Фотаімгненьні з адкрыцьця выставы

Грае пан Скіргайла Паланэцкі
Грае пан Скіргайла Паланэцкі

Мікола Купава з гледачамі
Мікола Купава з гледачамі

Глядзець камэнтары (3)

Гэтая дыскусія закрытая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG