Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі аналітык: Расеі трэба жорстка адрэагаваць на зьбіцьцё самалёту Турэччынай


Расеі трэба жорстка адрэагаваць на інцыдэнт з самалётам Су-24М, які быў зьбіты Турэччынай над тэрыторыяй Сырыі.

Гэтак лічыць дырэктар Цэнтру вывучэньня краін Блізкага Ўсходу і Сярэдняй Азіі Сямён Багдасараў, які мяркуе, што нерашучасьць у дадзеным выпадку будзе вельмі шкоднай.

«Наша рэакцыя на гэты эпізод павінна быць максымальна цьвёрдай, нават жорсткай. Калі гэтага не адбудзецца, падобныя інцыдэнты, без сумневу, будуць працягвацца. Хопіць нерашучасьці. На вайне заўсёды дзейнічаюць жорстка і канкрэтна. Як спэцыяліст па Турэччыне, які шмат гадоў вывучае гэтую краіну, у тым ліку псыхалягічныя асаблівасьці вайскоўцаў, магу з упэўненасьцю сказаць, што чым больш жорсткі будзе наш адказ, тым лепш» — цытуе Багдасарава інтэрнэтны рэсурс «Свободная Пресса» .

Аналітык сказаў, што курдзкае пытаньне застаецца самым слабым месцам Турэччыны, таму Расея павінна «наўпрост падтрымаць курдаў, як у Сырыі, так і ў Турэччыне».

«Апроч гэтага неабходны комплекс іншых мер. Трэба ўвесьці жорсткі візавы рэжым з Турэччынай, згарнуць эканамічнае супрацоўніцтва. МЗС павінен, нарэшце, зьвярнуцца да нашых грамадзян і растлумачыць, каб яны ня езьдзілі туды адпачываць, паколькі гэта вельмі небясьпечна. Турыстычныя фірмы трэба папярэдзіць, што калі яны будуць працягваць прадаваць туры ў Турэччыну, гэта будзе пагражаць ім непрыемнымі наступствамі аж да крымінальных справаў» — дадаў экспэрт.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG