Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея зьняла забарону на шэраг паставак для ядзернай праграмы Ірану


Уладзімір Пуцін на нядаўнім саміце G20 у Турцыі
Уладзімір Пуцін на нядаўнім саміце G20 у Турцыі

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін зьняў забарону на пастаўкі абсталяваньня і тэхналёгій, зьвязаных з мадыфікацыяй іранскага ядзернага аб’екта «Форда» і рэактара ў Араку.

18 кастрычніка ўступіла ў сілу падпісанае ў ліпені паміж Іранам і шасьцю сусьветнымі дзяржавамі пагадненьне па іранскай ядзернай праграме. Дамоўленасьці прадугледжваюць паступовае зьняцьце з Ірану эканамічных і фінансавых санкцый Рады Бясьпекі ААН, ЗША і Эўразьвязу — у абмен на згортваньне ім праграмы па ўзбагачэньні ўрану.

У панядзелак Уладзімір Пуцін прыбыў у Тэгеран з кароткім рабочым візытам, былі заплянаваны яго сустрэчы з прэзыдэнтам Хасанам Раўхані і вярхоўным лідэрам Ірану аяталом Алі Хамэнэі. Перамовы арганізаваныя ў межах саміту Форуму краін-экспартэраў газу.

Адна з галоўных тэм сустрэч Пуціна — крызіс у Сірыі. Масква і Тэгеран лічацца ключавымі саюзьнікамі ўраду цяперашняга сірыйскага прэзыдэнта Башара Асада.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG