Вечарыны Дударскага клюба — дыскатэкі пад дуды — працягваюцца ўжо сёмы сэзону Менску.
Народная музыка розных краінаў, танцы розных канфэсій і напоі розных гатункаў. Лепшыя музыкі ў галіне традыцыйных інструмэнтаў розных культур, ня толькі дудары.
18 лістапада ў менскім бары «Beer&Wine» па вуліцы Кульман, 9 адбылося адкрыцьцё сёмага сэзону «Дударскага клюбу». Арганізатары запэўніваюць: такія мерапрыемствы будуць праходзіць штотыдзень.
Грае " Дударскі ансамбль HardWood".