Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Малі пасьля тэракту абвешчаны рэжым надзвычайнага становішча


Бамако, 20.11.2015
Бамако, 20.11.2015

Рэжым надзвычайнага становішча абвешчаны ў Малі пасьля нападу тэрарыстаў на гатэль Radisson Blu ў Бамако.

Пасьля крывавага нападу тэрарыстаў на гатэль Radisson Blu у сталіцы Малі Бамако ў краіне абвясьцілі надзвычайнае становішча. Прэзыдэнт былой францускай калёніі Ібрагім Бубакар Кейта, выступаючы з тэлезваротам да народу ўвечары ў пятніцу, 20 лістапада, заявіў, што рэжым надзвычайнага становішча будзе дзейнічаць на працягу 10 дзён. Ён таксама абвясьціў трохдзённую агульнанацыянальную жалобу.

У выніку нападу на гатэль загінуў 21 чалавек, у тым ліку двое з тэрарыстаў, яшчэ сем чалавек былі параненыя. Сярод загінулых — грамадзянін ЗША. Чацьвярым немцам удалося ўцячы ад тэрарыстаў. У самым пачатку закладнікамі тэрарыстаў былі 170 чалавек. Адказнасьць за напад, учынены роўна праз тыдзень пасьля крывавых тэрактаў у Парыжы, узялі на сябе ісламскія радыкальныя групоўкі «Аль-Мурабітун» і «Аль-Каіда ў ісламскім Магрыбе».

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама асудзіў тэракт у Малі і выказаў спачуваньні сваякам ахвяраў. «Гэтая жорсткасьць толькі умацоўвае нашу рашучасьць прыняць выклік», — сказаў ён у кулюарах саміту краін-удзельніц АСЭАН у сталіцы Малайзіі Куала-Лумпуры 21 лістапада. Свае спачуваньні сваякам загінулых і словы падтрымкі на адрас малійскіх уладаў выказалі таксама прэзыдэнт РФ Уладзімір Пуцін і старшыня КНР Сі Цзіньпін.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG