У сталіцы Малі Бамака выяўленыя 27 целаў загіблых — пасьля штурму гатэля, у якім баевікі ўтрымлівалі закладнікаў. Забітыя двое нападнікаў.
Агенцтва Франс-прэс паведамляе са спасылкай на міністра бясьпекі Малі, што ў будынку гатэлю закладнікаў не засталося.
Пра падрабязнасьці штурму гатэлю інфармацыі няма.
Раней сёньня паведамлялася, што каля дзесяці экстрэмістаў захапілі 170 пастаяльцаў і супрацоўнікаў пэрсаналу гатэля Radisson Blu ў Бамака. У ліку закладнікаў было шмат замежнікаў.