Апазыцыйны палітык Вячаслаў Сіўчык пракамэнтаваў вырак менскага суду, які пакараў яго за словы «Хуцін пуйло».
20 лістапада судзьдзя суду Цэнтральнага раёну Менску Міхаіл Хома пакараў штрафам у памеры 60 базавых велічынь (10 мільёнаў 800 тысяч рублёў) аднаго зь лідэраў руху салідарнасьці «Разам» Вячаслава Сіўчыка.
Суд прызнаў апазыцыянэра вінаватым ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі 4 кастрычніка і брыдкаслоўі на адрас прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна. На мітынгу супроць расейкай вайсковай базы Вячаслаў Сіўчык сказаў на адрас Пуціна «Хуцін пуйло». Спадар Сіўчык гэтак пракамэнтаваў прысуд:
«Ёсьць небясьпека менавіта гэтага працэсу, але ня ў тым, што ў нас няма нармальнага суду. У нас ужо больш за 20 гадоў няма нармальнага суду, і гэта ўсе ведаюць. Тут жах у тым, што гэтае рашэньне суду Цэнтральнага раёну падкрэсьлівае, што намі кіруюць пуцінскія халуі. Пуцін можа сюды прынесьці вайну і галечу, і гэта будзе беларускай катастрофай. А мне працэс паказаў, што і сёньняшнія сілавыя структуры ў выглядзе менскай міліцыі, і суд проста абслугоўваюць інтарэсы Пуціна», — мяркуе Вячаслаў Сіўчык.
Глядзець камэнтары (3)
Загрузіць больш камэнтароў