Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Парыжы затрыманыя сем меркаваных тэрарыстаў АБНАЎЛЯЕЦЦА

абноўлена

Паліцэйская апэрацыя ў Сэн-Дэні, паблізу Парыжа, 18 Лістапада 2015 году

Паведамляецца, што францускія паліцыянты ліквідавалі двух меркаваных тэрарыстаў, у тым ліку сьмяротніцу, якая падарвала сябе.

Парыская пракуратура паведаміла, што падчас апэрацыі жанчына-тэрарыстка, на целе якой была замацаваная выбухоўка, пасьпела прывесьці бомбу ў дзеяньне і загінула ад выбуху, паведамляе агенцтва Франс Прэс.

Прынамсі, трое паліцэйскіх атрымалі раненьні.

Сёньня раніцай паліцыя атачыла дом, дзе ў адной з кватэраў забарыкадаваліся, па розных зьвестках, ад аднаго да трох чалавек.

Выбухі і страляніна падчас паліцэйскага рэйду ў Парыжы
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:00 0:00
Наўпроставы лінк

У раёне была чутная страляніна і выбухі. Над кварталам кружыць паліцэйскі верталёт, паведамляюць французскія СМІ. У раён спэцапэрацыі былі сьцягнутыя вайскоўцы. Мэтай рэйду паліцыі і арміі, як паведамляюць СМІ, быў захоп меркаванага арганізатара тэрактаў у Парыжы 13 лістапада Абдельхаміда Абауда.

У Парыжы вечарам у пятніцу 13 лістапада адбылася сэрыя тэрактаў, адказнасьць за якія ўзяла на сябе экстрэмісцкай групоўка "Ісламская дзяржава". Ахвярамі нападаў сталі 129 чалавек. Адзін з тэрактаў быў зьдзейсьнены ў раёне Сэн-Дэні, дзе знаходзіцца стадыён Стад-дэ-Франс.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG