Конкурсная праграма маштабнага выставачнага праекту «Восеньскі салён з Белгазпрамбанкам” завяршылася сэнсацыйнай перамогай Андрэя Лянкевіча. Міжнароднае журы ўганаравала Вялікім прызам не жывапісца, графіка, ці скульптара, а фотамастака за ягоны калаж “Бывай, Бацькаўшчына”. Белгазпрамбанк прафінансуе яго наступны творчы праект. Чаму так адбылося? Прычына ў тым, што фатаграфія Беларусі зрабіла рэвалюцыйны крок наперад у прастору мастацтва, а традыцыйныя віды мастацтвы – крок назад? Ці гэта ўвогуле эўрапейская тэндэнцыя? І ў чым сёньня выяўляецца мастацкасьць фатаграфіі?