Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 13 лістапада: 95-я гадавіна пачатку Слуцкага Збройнага Чыну, выстава «Праўда пра Курапаты»


Архіўнае фота. Азначэньне гадавіны слуцкага збройнага чыну.
Архіўнае фота. Азначэньне гадавіны слуцкага збройнага чыну.

Падзеі гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

АФІША

Менск. У Палацы Мастацтваў (вуліца Казлова, 3) — адкрыцьцё дакумэнтальна-мастацкай выставы «Праўда пра Курапаты. Факты, дакумэнты, сьведчаньні». Пачатак а 17-й гадзіне.

Менск. У сядзібе Таварыства Беларускай Мовы (вуліца Румянцава, 13) — прэзэнтацыя Зборніка матэрыялаў Міжнароднай навукова-практычнай канфэрэнцыі «Моўныя правы і іх абарона» у 2-х тамах. Пачатак а 16.30

У ГІСТОРЫІ

1915 — у Вільні адкрылася першая беларуская пачатковая школа. Заснавала яе Таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны. Маршалкам Таварыства быў Вацлаў Іваноўскі, а ягонымі намесьнікамі — Антон Луцкевіч і Вацлаў Ластоўскі. Неўзабаве такіх школак будзе адкрыта дзясяткі, а праз чатыры гады пачне працу славутая Віленская беларуская гімназія.

1919 — генэрал Станіслаў Булак-Балаховіч падаў заяву пра пераход са сваім атрадам на службу БНР.

1920 — пачалося Слуцкае ўзброенае паўстаньне за аднаўленьне незалежнасьці БНР, у часе якога Случчына была абвешчана тэрыторыяй БНР.

1922 — у Вялікабрытаніі пачала вяшчаць радыёкампанія Бі-Бі-Сі. 1926 — у Менску пачалася 1-я Беларуская акадэмічная канфэрэнцыя ў пытаньнях рэформы беларускага правапісу і азбукі.

У гэты дзень нарадзіліся:

1757 — Казімір Нестар Сапега, дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, удзельнік паўстаньня Тадэвуша Касьцюшкі.

1836 — Яраслаў Дамброўскі, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863 году, які па дарозе на катаргу ў Сібір здолеў уцячы, стаў генэралам Парыскай камуны і загінуў у баі з вэрсальцамі

1840 — Клёд Манэ, францускі мастак-імпрэсіяніст.

1881 — Аляксей Кайгарадаў, акадэмік, кліматоляг і геафізык.

1900 — Нічыпар Чарнушэвіч, беларускі паэт.

1907 — Астрыд Ліндгрэн, швэдзкая дзіцячая пісьменьніца, аўтарка кніжак пра Малога і Карлсана.

1933 — Леанід Пракопчык, беларускі краязнавец і пісьменьнік.

1950 — Уладзімер Кін-Камінскі, беларускі актор.

У гэты дзень памерлі:

1359 — Рыгор Палама, бізантыйскі праваслаўны багаслоў.

1398 — Андрэй Васіла, першы віленскі біскуп.

1716 — Готфрыд Лейбніц, нямецкі матэматык і філёзаф.

1831 — Георг Гегель, нямецкі філёзаф.

1986 — Мікола Ўлашчык, беларускі гісторык і археограф.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG