Як паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на групу SITE, якая вядзе маніторынг ісламісцкіх сайтаў, у відэароліку на расейскай мове паўтараюцца словы: «Хутка, вельмі хутка пральецца акіян крыві».
Экстрэмісцкая групоўка «Ісламская дзяржава» разьмясьціла ў інтэрнэце відэа з пагрозай у самы бліжэйшы час зьдзейсьніць тэракты супраць Расеі.
Як паведамляе Reuters са спасылкай на групу SITE, якая вядзе маніторынг ісламісцкіх сайтаў, відэаролік выкладзены іншамоўным мэдыяпадразьдзяленьнем «Ісламскай дзяржавы» «Аль-Хаят Media Cеnter». У запісе паўтараюцца словы на расейскай мове: «Хутка, вельмі хутка пральецца акіян крыві».
Некаторыя заходнія разьведслужбы падазраюць, што менавіта «Ісламская дзяржава» нясе адказнасьць за гібель расейскага лайнэра А321 у Эгіпце 31 кастрычніка.
Эгіпецкае падразьдзяленьне групоўкі ўжо двойчы заяўляла, што менавіта яно арганізавала гэтую авіякатастрофу ў якасьці помсты за расейскія паветраныя ўдары ў Сырыі.
У сераду МУС Расеі паведаміла, што будуць апытаныя інтэрнэт-карыстальнікі, якія напісалі пра тэракты, якія пагражаюць краіне. Па словах прадстаўніка ведамства Алены Аляксеевай, паліцыяй устаноўлены шэраг асобаў, якія найбольш актыўна распаўсюджваюць гэтую інфармацыю ў сетках. Раней у той жа дзень у інтэрнэце зьявіліся паведамленьні пра тое, што на расейскую тэрыторыю праніклі некалькі падрыхтаваных сьмяротнікаў, якія маюць намер зьдзейсьніць тэракты ў грамадзкіх месцах.