Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўзбэкістане вызвалілі апазыцыянэра, які адседзеў 21 год


Мурод Джураеў і праваабаронца Васіла Інаятава ў Ташкенце 12 лістапада 2015 году.
Мурод Джураеў і праваабаронца Васіла Інаятава ў Ташкенце 12 лістапада 2015 году.

Ва Узбэкістане вызвалены з-пад варты вядомы дзеяч апазыцыі Мурод Джураеў, які правеў больш чым 21 год у турме.

Вызваленьне Джураева адбылося праз два тыдні пасьля таго, як дзяржсакратар ЗША Джон Керы сустрэўся ў Ташкенце з прэзыдэнтам Узбэкістану Ісламам Карымавым.

Ташкенцкі цэнтар па правах чалавека «Эзгулік» (Спагада) паведаміў Радыё Свабода, што Джураеў быў выпушчаны 12 лістапада з папраўчай установы ў горадзе Чырчык блізу Ташкенту.

Джураеў — этнічны туркмэн, якому цяпер 63 гады — быў дэпутатам парлямэнту ў 1991-1992 гг. У верасьні 1994 году ён быў арыштаваны і абвінавачаны ў плянаваньні гвалтоўнага зьвяржэньня ўраду. Яго прыхільнікі заявілі, што справа была палітычна матываванай.

У 1995 годзе Джураеў быў прысуджаны да 12 гадоў пазбаўленьня волі. Але узбэцкія ўлады працягвалі тэрмін некалькі разоў, тлумачачы гэта тым, што Джураеў нібыта парушыў унутраны парадак у турме («няправільна чысьціў моркву»).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG