Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Белдзяржфілярмоніі канцэртам ушанавалі памяць Рыгора Барадуліна і Генадзя Бураўкіна


У вялікай залі Беларускай дзяржаўнай філярмоніі адбыўся канцэрт-мэмарыял «Струны сэрца чыстага», прысьвечанага памяці паэтаў Рыгора Барадуліна і Генадзя Бураўкіна.

Галоўным удзельнікам канцэрту стаў Нацыянальны народны аркестар імя Жыновіча, а аўтарам праекту — галоўны дырыжор аркестру Міхаіл Казінец.

Ушанаваць памяць двух вялікіх паэтаў прыйшлі іх сваякі і родныя, многія вядомыя паэты, палітыкі, грамадзкія актывісты і аматары творчасьці.

Вядомыя і папулярныя песьні, напісаныя на словы паэтаў выконвалі салісты Белдзяржфілярмоніі і іншыя сьпевакі, а ў залі прысутнічалі многія аўтары музыкі гэтых песьняў.

Праз увесь канцэрт гучалі запісы вершаў Рыгора Барадуліна і Генадзя Бураўкіна ў выкананьні аўтараў.

Першым выступіў сьпявак Зьміцер Вайцюшкевіч, які адразу ж атрымаў авацыі. Цёпла гледачы віталі і іншых артыстаў, а «Завіруху» сьпявала амаль уся напоўненая гледачамі заля.

У Белдзяржфілярмоніі канцэртам ушанавалі памяць Рыгора Барадуліна і Генадзя Бураўкіна
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:05:46 0:00
Наўпроставы лінк

Паэт Уладзімер Някляеў гэтак сказаў пра свае ўражаньні журналістам Свабоды: «У памкненьні быць Беларусьсю, у надзеі, што гэта станецца, заля была адзіная з артыстамі. І адзіная будучыня, якая абавязкова станецца — за Бураўкіным і за Барадуліным».

Выступае Зьміцер Вайцюшкевіч.
Выступае Зьміцер Вайцюшкевіч.

Зінаіда Бандарэнка на канцэрце.
Зінаіда Бандарэнка на канцэрце.

Удава Генадзя Бураўкіна Юлія і былая кандыдатка ў прэзыдэнты Тацяна Караткевіч
Удава Генадзя Бураўкіна Юлія і былая кандыдатка ў прэзыдэнты Тацяна Караткевіч

Зьлева направа: акадэмік Радзім Гарэцкі, сын Якуба Коласа Міхась Міцкевіч і літаратар ды мовазнавец Кастусь Цвірка
Зьлева направа: акадэмік Радзім Гарэцкі, сын Якуба Коласа Міхась Міцкевіч і літаратар ды мовазнавец Кастусь Цвірка

Уладзімер Някляеў
Уладзімер Някляеў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG