Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея аддала Кітаю кавалачак тэрыторыі


Трэніроўка кітайскіх памежнікаў на мяжы з Расеяй, люты 2015 году.
Трэніроўка кітайскіх памежнікаў на мяжы з Расеяй, люты 2015 году.

Расея перадала Кітаю ўчастак тэрыторыі на мяжы плошчай 4,7 квадратных кілямэтра.

Як піша кітайская газэта China Daily, участак, які месьціцца за 60 кілямэтраў ад расейскага гораду Усурыйска будзе ўключаны ў склад правінцыі Гірын на паўночным усходзе КНР.

Цяпер краіны абмяркоўваюць стварэньне порту на рацэ Хубуты.

Указаная тэрыторыя была перададзена Расеі дынастыяй Цын пасьля паразы ў Другой опіюмнай вайне (супрацьстаяньне зь Вялікабрытаніяй і Францыяй).

Паводле розных «нераўнапраўных» — як піша China Daily — дамоваў, з 1858 па 1915 год дынастыя Цын перадала Расеі прыблізна паўтара мільёна квадратных кілямэтраў тэрыторыі.

Расейска-кітайская мяжа ў Забайкальлі
Расейска-кітайская мяжа ў Забайкальлі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG