Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У беларускім дэпартамэнце па авіяцыі пакуль ня вырашылі лёс Boeing 737


Boeing 737-800, ілюстрацыйнае фота
Boeing 737-800, ілюстрацыйнае фота

У дэпартамэнце па авіяцыі беларускага Міністэрства транспарту і камунікацый пакуль не камэнтуюць сытуацыю з самалётамі Boeing 737.

Напярэдадні Міждзяржаўны авіяцыйны камітэт прыпыніў дзеяньне сэртыфікату тыпу для ўсіх мадэляў самалётаў Boeing 737 у Расеі, патлумачыўшы гэта прэтэнзіямі Расавіяцыі да бясьпекі рулявой сыстэмы.

«Я вашае пытаньне зразумеў, у мяне якраз празь пяць хвілін нарада па гэтым пытаньні ў дырэктара. Таму пакуль нічога сказаць не магу. Пакуль што ў Беларусі рашэньне не прынятае, гэта інфармацыя толькі прыйшла», — сказаў карэспандэнту Свабоды начальнік упраўленьня дзяржінспэкцыі па бясьпецы палётаў і авіяцыйнай бясьпецы Юры Касьцюкевіч.

Беларуская авіякампанія «Белавія» агулам мае 17 самалётаў Boeing 737.

Напярэдадні паведамлялася, што іншыя дзяржавы-ўдзельніцы міжурадавага «Пагадненьня аб грамадзянскай авіяцыі і аб выкарыстаньні паветранай прасторы», сярод якіх Беларусь, не зьвярталіся ў МАК у пытаньнях бясьпечнай эксплюатацыі самалётаў Boeing 737.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG