Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Human Rights Watch асудзіла расейскі законапраект аб адказнасьці за «камінг-аўт»


Міжнародная праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch заклікала расейскіх дэпутатаў адхіліць законапраект аб адказнасьці за публічнае сьведчаньне нетрадыцыйных сэксуальных адносін — гэтак званы камінг-аўт.

4 лістапада прадстаўнік арганізацыі па Расеі Таня Купэр назвала новы законапраект абсурдным, а саму ініцыятыву дыскрымінацыйнай.

«Гэта яшчэ адзін прыклад таго, як прыняты ў 2013 годзе закон аб забароне прапаганды гомасэксуалізму сярод непаўналетніх адкрывае дарогу для далейшай дыскрымінацыі ў дачыненьні да прадстаўнікоў сэксуальных меншасьцяў. Гэты законапраект нікога не абараняе і карае людзей за ўжываньне імі права на свабоду самавыяўленьня», — заявіла яна.

29 кастрычніка група дэпутатаў Дзярждумы ад КПРФ ўнесла ў ніжнюю палату парлямэнту законапраект, які прадугледжвае штрафы і адміністрацыйны арышт на тэрмін да 15 сутак за дэманстрацыю нетрадыцыйных сэксуальных схільнасьцяў у грамадзкіх месцах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG