Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі расьце пратэстная актыўнасьць


Аляксей Кудрын
Аляксей Кудрын

Камітэт грамадзянскіх ініцыятываў Аляксея Кудрына прадставіў «Ацэнку сацыяльна-эканамічнай і палітычнай напружанасьці ў рэгіёнах Расеі за першае паўгодзьдзе 2015 году паводле стану на 1 ліпеня. У публікацыі, у прыватнасьці, адзначаецца, што незадаволенасьць уладай узрасла за мінулы год прыкладна на 15 адсоткаў.

Грамадзян Расеі сталі больш цікавіць ўнутрыпалітычныя пытаньні, адначасова падала цікавасьць да зьнешняй палітыкі, уключаючы і канфлікт на ўсходзе Ўкраіны, адзначаецца ў публікацыі камітэта Кудрына.

Найбольш актыўныя пратэстныя акцыі адзначаліся ў Забайкальлі, Навасібірскай вобласьці, Пецярбургу і Маскве. Найменшая пратэстная актыўнасьць адзначалася ў Інгушэціі, Калмыкіі, Мардовіі і Татарстане. Паводле ацэнак экспэртаў, падобная карціна адносна стабільная і істотных зьменаў у ёй не адбываецца.

Дадзеныя даюцца ў параўнаньні з тым жа пэрыядам мінулага году. Экспэрты Камітэта грамадзянскіх ініцыятыў грунтаваліся на публікацыях у сродках масавай інфармацыі і зьвестках інфармагенцтваў аб публічных акцыях, якія праводзіліся.

Як распавёў агенцтву РБК адзін з аўтараў дакладу палітоляг Аляксандр Кынеў, у многіх рэгіёнах Расеі няма традыцыі праводзіць масавыя акцыі пратэсту, выказваючы незадаволенасьць сацыяльнай палітыкай. Паводле ацэнкі навукоўца, незадаволенасьць грамадзян, як правіла, выяўляецца «пратэстным галасаваньнем на рэгіянальных выбарах».

Аўтары публікацыі на сайце Камітэту грамадзянскіх ініцыятыў адзначаюць, што маніторынг праводзіцца на аснове спэцыяльнай мэтодыкі, падрабязнае апісаньне якой даступнае для чытачоў. Дасьледаваньні ажыцьцяўляюцца двойчы на год, іх вынікі агучваюцца паводле стану на 1 ліпеня і 1 студзеня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG