Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выведка ЗША: зьвестак пра тэракт супраць А-321 пакуль няма


Сьвет смуткуе па загінулых у авіякатастрофе 31 кастрычніка
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:23 0:00
Наўпроставы лінк

Кіраўнік нацыянальнай выведкі ЗША Джэймс Клэпер заявіў, што зьвестак пра тэракт супраць А-321 пакуль няма. Але ён пакуль не выключае датычнасьці да трагедыі «Ісламскай дзяржавы».

Паводле Клэпера, наўпроставых сьведчаньняў тэрарыстычнай атакі супраць расейскага авіяляйнэру, які пацярпеў катастрофу, пакуль няма. Малаверагодна, каб групоўка «Ісламская дзяржава» мела магчымасьць зьдзейсьніць такую атаку, сказаў Клэпер. Аднак пры гэтым кіраўнік выведкі дадаў, што не выключаў бы зусім і такую вэрсію.

Расшыфроўка бартавых самапісцаў ляйнэра адбываецца ў Эгіпце, які вядзе расьсьледваньне.

Раней паведамлялася, што да расьсьледваньня могуць быць прыцягнутыя таксама прадстаўнікі Беларусі і Ўкраіны, грамадзяне якіх знаходзіліся на борце авіяляйнэра.

Самалёт расейскай авіякампаніі «Кагалымавія» зьнік з радараў неўзабаве пасьля вылету з Шарм-аш-Шэйху сёньня раніцай. Мясцовыя СМІ перадаюць, што ён разьбіўся на Сынайскай паўвысьпе ў Эгіпце. На борце былі 224 чалавекі, у тым ліку 217 пасажыраў. Усе яны загінулі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG