Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На трансфарматарнай падстанцыі ў Віцебску зьявіліся афіцыйныя графіці ФОТА


Графіці каля дома № 61 па вуліцы Праўды
Графіці каля дома № 61 па вуліцы Праўды

Замест партрэту кагосьці з выбітных асобаў (раней былі намаляваныя выявы Марка Шагала, Джона Ленана, герояў вядомых фільмаў) на сьцяне паўсталі амаль непазнавальныя аб’екты віцебскай інфраструктуры.

На трансфарматарнай падстанцыі па вуліцы Праўды ў Віцебску намалявалі цяжка пазнавальны гарадзкі краявід пад лёзунгам па-расейску «Наш выбар — −Беларусь».

Малюнак быў створаны на працягу двух дзён. Тыя, хто сачыў за працэсам маляваньня, аказаліся расчараваныя: замест партрэту кагосьці з выбітных асобаў (раней былі намаляваныя выявы Марка Шагала, Джона Ленана, герояў вядомых фільмаў) на сьцяне паўсталі амаль непазнавальныя аб’екты віцебскай інфраструктуры.

Будынак тэатру імя Якуба Коласа можна пазнаць хіба толькі па калёнах, «тры штыхі» вядомага помніка, што стаіць на плошчы Перамогі, аказаліся рознай вышыні, некалькі колаў справа ўнізе, мусіць, павінны ўвасобіць летні амфітэатар, а дамы ў сярэдзіне наўрад ці маюць свае рэальныя прататыпы. Зь левага боку графіці ёсьць вэртыкальны надпіс «75 гадоў Кастрычніцкаму раёну.

«Небясьпечна для жыцьця»
«Небясьпечна для жыцьця»

У графіці аказаліся «ўпісаныя» ўсе пагрозьлівыя шыльды, якімі звычайна абсталёўваюць трансфарматарныя падстанцыі. Таму надпіс «Небясьпечна для жыцьця» апынуўся проста над адным з дамкоў, і электрычная «маланка» цэліць проста ў ягоны дах...

«Амфітэатар» і «Тры штыхі»
«Амфітэатар» і «Тры штыхі»

Аўтары малюнка невядомыя. Відавочцы адзначаюць, што над графіці працавалі двое хлопцаў. У правым ніжнім куце ёсьць 4 літары, якія і могуць быць «творчым псэўданімам» мастакоў.

Верагодна, аўтограф аўтараў
Верагодна, аўтограф аўтараў

У сацыяльных сетках пачалося абмеркаваньне гэтага графіці. Вялікага захапленьня ідэалягізаваны малюнак у гледачоў не выклікае. Шмат хто выказвае сумневы, што такія ўзоры вулічнага мастацтва і надпісы з памылкамі насамрэч могуць упрыгожыць аблічча Віцебску.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG