Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяды-2015: Заклікаем шукаць іншыя «беларускія Курапаты» і размаўляць па-беларуску

абноўлена
1/28
Некалькі соцень чалавек прайшлі менскімі вуліцамі да Курапатаў. Акцыя прымеркаваньня да Дзядоў і дазволеная гарадзкімі ўладамі.
Удзельнікі нясуць на сябе крыжы ўвесь маршрут - гэта каля 11 км
2/28 Удзельнікі нясуць на сябе крыжы ўвесь маршрут - гэта каля 11 км
Некалькі соцень чалавек прайшлі менскімі вуліцамі да Курапатаў. Акцыя прымеркаваньня да Дзядоў і дазволеная гарадзкімі ўладамі.
#Пагоняпобач
3/28 #Пагоняпобач
Некалькі соцень чалавек прайшлі менскімі вуліцамі да Курапатаў. Акцыя прымеркаваньня да Дзядоў і дазволеная гарадзкімі ўладамі.
Палітык Мікалай Статкевіч
4/28 Палітык Мікалай Статкевіч
Некалькі соцень чалавек прайшлі менскімі вуліцамі да Курапатаў. Акцыя прымеркаваньня да Дзядоў і дазволеная гарадзкімі ўладамі.
Гісторык Уладзімер Юхо пачаў спяваць Пагоню
5/28 Гісторык Уладзімер Юхо пачаў спяваць Пагоню
Некалькі соцень чалавек прайшлі менскімі вуліцамі да Курапатаў. Акцыя прымеркаваньня да Дзядоў і дазволеная гарадзкімі ўладамі.
Удзельнікі шэсьця Дзяды вымушаныя прапускаць транспарт і пераходзіць дарогу асобнымі групамі. ДАІ не захацела перакрываць рух
6/28 Удзельнікі шэсьця Дзяды вымушаныя прапускаць транспарт і пераходзіць дарогу асобнымі групамі. ДАІ не захацела перакрываць рух
Некалькі соцень чалавек прайшлі менскімі вуліцамі да Курапатаў. Акцыя прымеркаваньня да Дзядоў і дазволеная гарадзкімі ўладамі.
Калёна рушыла. На момант пачатку акцыі ў ёй удзельнічалі 500 чалавек
7/28 Калёна рушыла. На момант пачатку акцыі ў ёй удзельнічалі 500 чалавек
Некалькі соцень чалавек прайшлі менскімі вуліцамі да Курапатаў. Акцыя прымеркаваньня да Дзядоў і дазволеная гарадзкімі ўладамі.
Партрэт рэпрэсаванага Платона Галавача
8/28 Партрэт рэпрэсаванага Платона Галавача
Некалькі соцень чалавек прайшлі менскімі вуліцамі да Курапатаў. Акцыя прымеркаваньня да Дзядоў і дазволеная гарадзкімі ўладамі.
Калёна рушыць па пр. Незалежнасьці
9/28 Калёна рушыць па пр. Незалежнасьці
Некалькі соцень чалавек прайшлі менскімі вуліцамі да Курапатаў. Акцыя прымеркаваньня да Дзядоў і дазволеная гарадзкімі ўладамі.
Удзельнікі шэсьця прынесьлі шмат бел-чырвона-белых сьцягоў
10/28 Удзельнікі шэсьця прынесьлі шмат бел-чырвона-белых сьцягоў
Некалькі соцень чалавек прайшлі менскімі вуліцамі да Курапатаў. Акцыя прымеркаваньня да Дзядоў і дазволеная гарадзкімі ўладамі.
Адзін з удзельнікаў акцыі Дзяды-2015
11/28 Адзін з удзельнікаў акцыі Дзяды-2015
Некалькі соцень чалавек прайшлі менскімі вуліцамі да Курапатаў. Акцыя прымеркаваньня да Дзядоў і дазволеная гарадзкімі ўладамі.
12/28

Сярод плякатаў, якія нясуць удзельнікі шэсьця Дзяды, - "Дзякуй продкам за мову"
13/28 Сярод плякатаў, якія нясуць удзельнікі шэсьця Дзяды, - "Дзякуй продкам за мову"
Некалькі соцень чалавек прайшлі менскімі вуліцамі да Курапатаў. Акцыя прымеркаваньня да Дзядоў і дазволеная гарадзкімі ўладамі.
Удзельнікі шэсьця нясуць партрэты рэспрэсаваных, сярод іх пісьменьнік Міхась Чарот
14/28 Удзельнікі шэсьця нясуць партрэты рэспрэсаваных, сярод іх пісьменьнік Міхась Чарот
Некалькі соцень чалавек прайшлі менскімі вуліцамі да Курапатаў. Акцыя прымеркаваньня да Дзядоў і дазволеная гарадзкімі ўладамі.
Людзі абварочваюць сябе нацыянальнымі бел-чырвона-белымі сьцягамі з выявай Пагоні. #Пагоняпобач
15/28 Людзі абварочваюць сябе нацыянальнымі бел-чырвона-белымі сьцягамі з выявай Пагоні. #Пагоняпобач
Некалькі соцень чалавек прайшлі менскімі вуліцамі да Курапатаў. Акцыя прымеркаваньня да Дзядоў і дазволеная гарадзкімі ўладамі.
Удзельнікі шэсьця ідуць дарогай сьмерці ва ўрочышчы Курапаты
16/28 Удзельнікі шэсьця ідуць дарогай сьмерці ва ўрочышчы Курапаты
Некалькі соцень чалавек прайшлі менскімі вуліцамі да Курапатаў. Акцыя прымеркаваньня да Дзядоў і дазволеная гарадзкімі ўладамі.
Перад пачаткам мітынга ва ўрочышчы Курапаты
17/28 Перад пачаткам мітынга ва ўрочышчы Курапаты
Некалькі соцень чалавек прайшлі менскімі вуліцамі да Курапатаў. Акцыя прымеркаваньня да Дзядоў і дазволеная гарадзкімі ўладамі.
Актывісткі КХП-БНФ. На заднім пляне – моладзь са сьцягамі і партрэтамі рэпрэсаваных пісьменьнікаў
18/28 Актывісткі КХП-БНФ. На заднім пляне – моладзь са сьцягамі і партрэтамі рэпрэсаваных пісьменьнікаў
Некалькі соцень чалавек прайшлі менскімі вуліцамі да Курапатаў. Акцыя прымеркаваньня да Дзядоў і дазволеная гарадзкімі ўладамі.

Дзяўчына з завушніцамі ў выглядзе герба «Пагоня»

19/28

Падчас мітынгу
20/28 Падчас мітынгу
Некалькі соцень чалавек прайшлі менскімі вуліцамі да Курапатаў. Акцыя прымеркаваньня да Дзядоў і дазволеная гарадзкімі ўладамі.
На плякатах – партрэты Ўсевалада Ігнатоўскага і Тодара Кляшторнага
21/28 На плякатах – партрэты Ўсевалада Ігнатоўскага і Тодара Кляшторнага
Некалькі соцень чалавек прайшлі менскімі вуліцамі да Курапатаў. Акцыя прымеркаваньня да Дзядоў і дазволеная гарадзкімі ўладамі.

Выступае намесьнік старшыні КХП-БНФ «Адражэньне» Юрась Беленькі

22/28

Удзельніца акцыі з партрэтам закатаванага ў 1937 годзе пісьменьніка Міхася Зарэцкага

23/28

Удзельнікі шэсьця прынесьлі некалькі новых крыжоў, каб усталяваць іх ва ўрочышчы Курапаты

24/28

Самы арыгінальны строй шэсьця Дзяды-2015 — спартовы касьцюм з надпісам «Russia»

25/28

Усталяваньне новых крыжоў

26/28

Сьвежыя кветкі — да магілаў нявінна забітых

27/28

Бел-чырвона-белы сьцяг каля аднаго з крыжоў

28/28

Previous slide
Next slide

Ад 500 да 1000 чалавек узялі ўдзел у традыцыйным шэсьці да Курапатаў. Акцыю КХП-БНФ падтрымалі іншыя палітычныя партыі.

У Менску адбылося шэсьце з нагоды ўшанаваньня памяці продкаў «Дзяды». Калёна была сфармаваная ля Менскага гадзіньнікавага заводу і прайшла больш чым 10-кілямэтровы маршрут да Курапатаў, дзе, паводле розных ацэнак, карнікі з НКВД зьнішчылі больш за 250 тысяч чалавек — перадусім дзеячаў культуры, літаратараў, навукоўцаў.

Удзельнікі акцыі трымалі бел-чырвона-белыя сьцягі, партрэты рэпрэсаваных, былі змайстраваныя драўляныя крыжы, якія потым усталявалі ва ўрочышчы.

Дзяды — 2015: шэсьце і мітынг у Курапатах. Кароткае відэа
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:06:18 0:00
Наўпроставы лінк

Арганізатарам мерапрыемства выступіла Кансэрватыўна-Хрысьціянская партыя БНФ, да ўдзельнікаў гэтаксама далучыліся іншыя палітыкі і грамадзкія дзеячы: Мікола Статкевіч, Лявон Баршчэўскі, Павал Севярынец, Віталь Рымашэўкі, Алесь Лагвінец, Юрась Губарэвіч, Людміла Гразнова, Вячаслаў Сіўчык, Аляксей Марачкін, Гэнік Лойка, Павал Вінаградаў ды іншыя.​

Паводле паводле візуальнай ацэнкі, агулам у шэсьці і мітынгу бралі ўдзел ад 500 да 1000 чалавек — хтосьці прайшоў сваю дыстанцыю ў калёне, а хтосьці падцягнуўся ўжо да канчатковай мэты.

Упершыню за шмат гадоў частка шляху на Курапаты прайшла па адкарэктаваным маршруце — правым бокам праспэкту Незалежнасьці. У Менгарвыканкаме арганізатарам заявілі, што гэта выклікана ўзьвядзеньнем на месцы аўтавакзалу «Маскоўскі» офісу расейскай кампаніі «Газпрам» і будаўніцтвам разьвязкі ў раёне вуліцы Філімонава, якую гэтаксама фінансуюць расейцы.

За ходам усяго шэсьця ўважліва назіралі і фіксавалі яго на відэакамэры супрацоўнікі спэцслужбаў у цывільным. Прыкметай сёлетняй акцыі стаў блакітны міліцэйскі мікрааўтобус «Газэль». Адмыслоўцы сьцьвярджаюць, што гэта своеасаблівы перасоўны здымачны пункт, «апэратары» якога схаваныя ад людзкіх вачэй за глухімі сьценамі і зашторанымі вокнамі. Здымкі вядуцца стацыянарнымі шырокафарматнымі камэрамі, а «фактычны матэрыял» будзе архівавацца ў базу прыхільнікаў апазыцыі. Як сьцьвярджаюць назіральнікі, супрацоўнікі спэслужбаў у цывільным былі інтэграваныя ў калёну: напачатку яны здымалі падзеі на відэакамэры, а потым начапілі на сябе бел-чырвона-белыя стужкі.

Менскія мінакі досыць нэўтральна рэагавалі на ўдзельнікаў шэсьця — ні словаў падтрымкі, ні абурэньня. Спробаў правакацыяў, як гэта было летась, не зафіксавана. Нагадаем, год таму нейкія маладыя людзі дэманстратыўна абражалі мітынгоўцаў, на тле падзеяў ва Ўкраіне ўслаўляючы Расею. Але міліцыя ніяк не рэагавала на такія абвінавачаньні. Зрэшты, сёньня было некалькі лякальных спробаў уступіць у спрэчку з мітынгоўцамі, абвінаваціўшы іх у стварэньні «напружанай атмасфэры ў грамадзтве».

Раз-пораз калёну віталі аўтамабілісты, аднак супрацоўнікі ДАІ фіксавалі нумары машынаў, перадаючы іх праз рацыю калегам.

Арганізатары выказалі нараканьне, што калёну наўмысна «расьсякалі» на сьветлафорах, таму даводзілася доўга чакаць, пакуль падцягнецца «хвост» шэсьця. Заяўнік акцыі Юрась Беленькі расказаў, што асабіста прасіў у выканкамаўскіх чыноўнікаў, каб у выходны дзень, не загружаны транспартам, было дазволена пераходзіць вуліцы адной калёнай. Аднак пайсьці насустрач мітынгоўцам праваахоўныя структуры не захацелі.

Іншых прэтэнзіяў да ўладаў у арганізатараў мерапрыемства пакуль няма.

А 14.30, праз тры гадзіны пасьля пачатку руху, удзельнікі дайшлі да ўрочышча, дзе адбыўся жалобны мітынг і ўсталяваньне новых крыжоў. Тут актывістаў чакалі іншыя людзі, якія з розных прычынаў ня ўдзельнічалі ў акцыі і прыехалі наўпрост на месца збору.

Падчас прамоваў неаднаразова ўзгадвалася, што напачатку 2000-х падчас пашырэньня аб’язной дарогі Курапаты паўсталі пад пагрозай зьнішчэньня, але былі ўратаваныя неабыякавымі людзьмі. Сёньня знакавая мясьціна перажывае чарговы складаны пэрыяд — на народны мэмарыял з усіх бакоў наступаюць навабуды забаўляльных цэнтраў, гатэляў, элітных катэджаў.

Актывіст КХП-БНФ Валер Буйвал зачытаў зварот да прысутных ад імя Зянона Пазьняка, у якім той сьцьвярджае, што ў Курапатах палегла каля чвэрці мільёна чалавек. Адкрывальнік злачыннай «зачысткі» ў Курапатах чарговым разам асудзіў камуністычную сыстэму і папярэдзіў, што гульні цяперашніх беларускіх уладаў з Крамлём могуць дрэнна скончыцца для Беларусі — спадар Пазьняк ня мае ілюзіяў наконт таго, што ў мэтадах Крамля і Лубянкі хоць нешта зьмянілася.

Гэтую засьцярогу падзялілі і ягоныя палечнікі — Юрась Беленькі, Сяргей Папкоў, Алесь Чахольскі, якія заявілі пра непрыхаваны этнацыд, які меў месца ў дачыненьні да беларусаў у жахлівыя дні 1937 году. Але пагроза ня зьнікла: «Як толькі імпэрыя атрымае сыгнал, яна сёньня будзе тварыць тое ж самае», — зазначыў Юрась Беленькі.

Арганізатары сёлетніх «Дзядоў» заклікалі шукаць і шырока распаўсюджваць інфармацыю пра іншыя «беларускія курапаты». Па ўсёй Беларусі дзясяткі месцаў масавых расстрэлаў «ворагаў народу», якія старанна замоўчваліся за савецкім часам і застаюцца па-за ўвагай сёньняшніх уладаў. З такой просьбай яны зьвярнуліся найперш да маладых людзей, наяўнасьць якіх у шэрагах удзельнікаў шэсьця і мітынгу дае надзею на перадачу эстафэту памяці з пакаленьня ў пакаленьне.

Па заканчэньні жалобнага мітынгу ў «народным мэмарыяле» Курапаты пачалося ўсталяваньне новых крыжоў у памяць пра нявінна загінулых ад рук савецкіх карнікаў. Гэтаксама людзі ставілі знічкі, ускладалі кветкі; актывісты прымацавалі ля крыжоў партрэты выбітных дзеячаў, большасьць якіх у 1930-ыя былі расстраляныя без суду і сьледзтва паводле надуманых абвінавачаньняў.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG