Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навальны: Apple зможа накупляць сабе «Іскандэраў» значна больш, чым Расея


Кампанія Apple апублікавала гадавую фінансавую справаздачу аб сваёй дзейнасьці, назваўшы мінулы год самым пасьпяховым у сваёй гісторыі.

Паводле паведамленьня кампаніі, у 2015 фінансавым годзе выручка Apple вырасла на 28% і дасягнула амаль 234 мільярды даляраў. «Гэты посьпех стаў магчымы дзякуючы нашай прыхільнасьці да стварэньня найлепшых і самых перадавых прадуктаў у сьвеце, што зьяўляецца сьведчаньнем грандыёзнага майстэрства нашай каманды», — цытуе BBC кіраўніка карпарацыі Ціма Кука.

Цім Кук падкрэсьліў, што новыя мадэлі iPhone, а таксама Apple Watch і iPad Pro склалі «найлепшую лінейку прадуктаў, калі-небудзь створаных кампаніяй». У пачатку кастрычніка кампанія Apple трэці раз была названая самым дарагім брэндам у сьвеце, чаму паспрыяў выхад на рынак яе смарт-гадзіньнікаў, а таксама смартфона iPhone 6S.
Расейскі апазыцыйны палітык Аляксей Навальны ў сваім блогу адзначае, што сёлетная выручка Apple большая за гадавы бюджэт Расейскай Фэдэрацыі.

Навальны зьвяртаецца да тых расейцаў, хто кажа, хвалячыся ракетамі: «ну, у іх айфоны, а ў нас Іскандэры». «Ня можам мы перамагчы ў гонцы за Іскандэры, калі няма агульнай эканамічнай моцы. Як бачыце, Apple, калі яго акцыянэры зьедуць з глузду, зможа накупляць сабе Іскандэраў значна больш, чым Расея. Асабліва з улікам таго, што ў нас дэфіцыт бюджэту 3%, а ў Эпла рэнтабельнасьць 40%».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG