Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадаўцы цішотак «Вежливые люди» адхрысьціліся ад тавару, ды не зьнялі яго зь вітрыны


Прарасейскія цішоткі выстаўленыя на вітрыне павільёна ў менскім гандлёвым цэнтры «Экспабел». Крама сьцьвярджае, што такіх тавараў не прадае.

Цішоткі з прарасейскімі прынтамі ў менскай краме Tactic Center заўважыла ў панядзелак газэта «Наша Ніва». На сайце крамы прадстаўленыя цішоткі «Вежливые люди», «Русский калибр 7.62», «Бизнес по-русски ТТ-33».

Крама адрэагавала на публікацыю ўвечары ў аўторак у сваёй суполцы «ЎКантакце».

«Сябры! У сьвятле апошніх падзей, узгадваньняў нашай крамы ў некаторых інтэрнэт-выданьнях з абвінавачваньнямі ў распаўсюдзе расейскіх шавіністычных тавараў, хацелася б растлумачыць. Асартымэнт нашай крамы ня ўтрымлівае вышэйзгаданых тавараў, мы ня ставім сабе на мэце прапагандаваць або навязваць нашым наведнікам „незразумелыя“ настроі. Дадзеныя абвінавачваньні ёсьць выдумкай альбо асабістым меркаваньнем рэдакцыі гэтых выданьняў, якое і навязвае „няправільны“ погляд на цалкам звычайныя рэчы. У выніку чаго мы атрымалі багата лістоў і тэлефанаваньняў з абразамі й пагрозамі рознага характару».

Тым ня менш раніцай у сераду тавары на вітрыне сайту заставаліся. Гандлёвая кропка ў ГЦ «Экспабел» не адкрылася ў 10:00, ніхто не зьявіўся ў ёй цягам яшчэ гадзіны. На яе вітрыне можна заўважыць тыя самыя цішоткі.

Прадстаўнік крамы па тэлефоне пераконваў Свабоду, што крама працуе, але цішоткі зьбіраюцца прыбіраць:

«Пакуль не прыбралі. Пасьля той бучы, што паднялі на „Хартыі-97“ (выданьне зрабіла сваю публікацыю па матывах матэрыялу „Нашай Нівы“. — РС), канешне, прыходзіцца іх прыбіраць. Яны ўсе законныя, як цішоткі з „Пагоняй“ і іншым. Але каб пазьбегчы праблемаў, хутчэй за ўсё здымем з продажу».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG